Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У першай палове 2026 года Грузія дала прытулак аднаму замежніку, беларусы атрымалі чатыры адмовы

06.08.2026 17:02
З 2019 года Грузія адхіліла ўсе 82 разгледжаныя хадайніцтвы беларускіх грамадзян аб наданні прытулку.
  i
Дзяржаўны сцяг ГрузiіPeggy/pixabay.com/CC0 Public Domain

Толькі адзін замежнік атрымаў прытулак у Грузіі ў першай палове 2026 года, пры гэтым беларусы атрымалі чатыры адмовы, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз статыстыкі, апублікаванай мясцовай паліцыяй.

Грузінскія ўлады адмовілі двум беларусам у першым квартале (мужчынам ва ўзросце ад 26 да 40 гадоў і ад 41 да 65 гадоў) і двум — у другім (жанчыне ад 26 да 40 і мужчыну ад 41 да 65).

У студзені — чэрвені Грузія прыняла на разгляд ад беларусаў два хадайніцтвы аб наданні прытулку: па адным у кожным квартале (ад мужчын ва ўзросце ад 41 да 65 гадоў).

З 2019 года Грузія, якой кіруе партыя «Грузінская мара« прарасійскага алігарха Бідзіны Іванішвілі, адхіліла ўсе 82 разгледжаныя хадайніцтвы беларускіх грамадзян аб наданні прытулку. Рэкордным стаў 2024 год — 50 адмоваў, у т.л. 12 непаўналетнім. За апошнія сем з паловай гадоў грамадзяне Беларусі падалі 92 хадайніцтвы.

У лютым 2026 года прэм’ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ паведаміў, што дазвол на жыхарства ў краіне маюць 3.738 беларускіх грамадзян. Ён жа раскрыў планы выслаць на працягу года 4 тысяч нелегалаў, што ўтрая больш, чым было дэпартавана летась (1.311).

У першай палове гэтага года было выслана 24 грамадзяніны Беларусі, што склала 1,18% усіх дэпартаваных за названы перыяд замежнікаў (2.036).

аз