Пасля навагодніх святаў у Віцебску зноў закруціўся махавік рэпрэсій.
З ператрусам міліцыянты прыйшлі да інваліда першай групы Валянціны Крыштопенка. Жанчыну вінавацяць у незаконным адзінкавым пікетаванні.
Супрацоўнікі Віцебскага РАУС канфіскавалі два мабільныя тэлефоны, адзін з якіх належыць дачцэ Валянціны. У судзе Віцебскага раёну паўторна разгледзелі справу Ангеліны Туравец, абвінавачанай ва ўдзеле ў акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. Ангеліну прызналі вінаватай і прызначылі штраф 40 базавых велічынь. У лістападзе дзяўчыну па гэтай справе прызналі невінаватай, аднак, начальнік Віцебскага РАУС абскардзіў вырашэнне ў абласным судзе і справу адправілі на новы разгляд.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск