У Брэсцкай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі ўдарыў медыка па твары. Відэа з гэтым інцыдэнтам з'явілася ў тэлеграм-каналах - паведамляе Наша Ніва.
-«Ты, чмошнік, учора, б***, быў супраць Лукашэнкі. А сёння ты ўрач?»
Пасля гэтых слоў неадэкват ударыў медыка па твары. У таго злятаюць акуляры.
У тэлеграм-каналах сцвярджаецца, што нападнік, Мікалай В., былы прапаршчык, а цяпер працуе кіроўцам у школе ў Брэсцкім раёне.
нг