Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

82 гады таму пачала вяшчанне Błyskawica — легандарная паўстанцкая радыёстанцыя Арміі Краёвай

08.08.2026 06:02
Актуальна рэпліка перадатчыка радыёстанцыі знаходзіцца ў Музеі Варшаўскага паўстання.
Аўдыё
  • 82 гады таму пачала вяшчанне Błyskawica – легандарная паўстанцкая радыёстанцыя Арміі Краёвай
 , 2  1944 .
Варшаўскія паўстанцы, 2 верасня 1944 года.Крыніца: Jerzy Tomaszewski [domena publiczna], Wikimedia Commons

8 жніўня 1944 года пачала вяшчанне Błyskawica («Маланка») — паўстанцкая радыёстанцыя Арміі Краёвай. У Варшаве больш за тыдзень працягвалася паўстанне. Праца радыёстанцыі стала важнай часткай жыцця і змагання палаючага горада, бо яе слухалі як мірныя жыхары, так і паўстанцы. Пра легендарную радыёстанцыю, якая натхняла змагароў і давала надзею жыхарам Варшавы, мы раскажам у гістарычнай рубрыцы.

 Halo, tu mówi Błyskawica! Stacja nadawcza Armii Krajowej w Warszawie... такімі словамі дыктара Збігнева Сьвентахоўскага пачала вяшчанне Błyskawica. Дарэчы, Сьвентахоўскі  легендарны дыктар Польскага радыё, які з 1930 па 1970 год працаваў на галоўнай радыёстанцыі Польшчы. У часе вайны ён быў супрацоўнікам Бюро інфармацыі і прапаганды Арміі Краёвай. Менавіта сваім голасам Збігнеў Сьвентахоўскі аб’явіў па радыё пра нападзенне Германіі на Польшчу 1 верасня 1939 года.

Рэпліка перадатчыка радыёстанцыі Błyskawica, якая знаходзіцца ў Музеі Варшаўскага паўстання. Крыніца: commons.wikimedia.org/Zuska/Own work/CC BY-SA 3.0 Рэпліка перадатчыка радыёстанцыі Błyskawica, якая знаходзіцца ў Музеі Варшаўскага паўстання. Крыніца: commons.wikimedia.org/Zuska/Own work/CC BY-SA 3.0

А чаму славутая радыёстанцыя атрымала назву Błyskawica? Расказвае Ян Геаргіца  інжынер і кіраўнік станцыі (архіўны запіс Польскага радыё).

 Чаму наша радыёстанцыя, радыёстанцыя Арміі Краёвай, атрымала назву Błyskawica? На першы погляд можа здавацца, што гэта нейкая несур’ёзная, маладзёвая назва, але насамрэч гэта была даніна павагі для нашых Ваенна-марскіх сіл, якія ў той час змагаліся з ворагам амаль на ўсіх марах сусветнага акіяну. Радыёстанцыя была названая ў гонар вядомага эсмінца Błyskawica. Цяпер гэта  карабель-музей. У нас быў дасканалы патрон  карабель Рэспублікі Польшча, славуты эсмінец Błyskawica.

Перадатчык радыёстанцыі меў моц 200 ватаў. Яго вырабілі польскія падпольшчыкі ў горадзе Чэнстахова і пераправілі ў Варшаву. Błyskawica працавала на двух хвалях  32 і 52 метраў. Цікава тое, што магутнасці станцыі хапала для таго, каб яе можна было слухаць ва ўсёй Еўропе, прычым пры адпаведным надвор’і сігнал даходзіў нават да ЗША. Пазыўной мелодыяй радыёстанцыі была патрыятычная песня «Варшавянка», напісаная ажно ў 1831 годзе.

Błyskawica працавала не толькі на польскай, але і на англійскай мовах, а рэдактарам англамоўнай версіі быў Ян Новак-Езяранскі  пасля вайны вядомы польскі эміграцыйны дзеяч, шматгадовы кіраўнік Польскай службы Радыё «Свабодная Еўропа». Агулам у эфіры прагучала 77 англамоўных перадач паўстанцкай станцыі. А дыктарам быў, сярод іншага, Джон Уорд  брытанскі лётчык, які быў збіты немцамі і трапіў у лагер для ваеннапалонных. Пасля таго, як яму ўдалося ўцячы з лагера, ён далучыўся да польскага падполля, стаўшы афіцэрам Арміі Краёвай. Пасля вайны ён вярнуўся ў Вялікабратанію і служыў у брытанскай контрразведцы МІ-5.

А што слухачы маглі пачуць у праграмах паўстанцкай радыёстанцыі? У прыватнасці, Błyskawica інфармавала пра сітуацыю на фронце, а таксама пра поспехі і страты паўстанцаў. У англамоўных перадачах змагары заклікалі заходніх саюзнікаў дапамагчы ім пастаўкамі боепрыпасаў, лекаў і прадуктаў, якія скідваліся з самалётаў на парашутах. Акрамя таго, у эфіры гучалі патрыятычныя песні, вершы і тэксты.

Błyskawica некалькі разоў мяняла месца, з якога вяшчала, з-за меркаванняў бяспекі. Першапачаткова яна працавала з будынку банка ў самым цэнтры Варшавы, а 4 верасня была перакінутая ў іншае месца  у будынак былога пасольства Савецкага Саюза ў Польшчы. Трэцяй лакацыяй стаў будынак бібліятэкі.

Салдаты Арміі Краёвай слухаюць радыё Błyskawica, 15 верасня 1944 года, вёска Вершэ каля Варшавы. Крыніца: IPN BU 1133, neg. 5, kl. 41A/грамадскі набытак Салдаты Арміі Краёвай слухаюць радыё Błyskawica, 15 верасня 1944 года, вёска Вершэ каля Варшавы. Крыніца: IPN BU 1133, neg. 5, kl. 41A/грамадскі набытак

4 кастрычніка 1944 года, калі была падпісаная капітуляцыя Варшаўскага паўстання, радыёстанцыя Błyskawica спыніла сваё вяшчанне. Паўстанцкі голас апошні раз прагучаў а 19:15  і гэта быў голас Яна Геаргіцы, кіраўніка радыёстанцыі. Пасля гэтага перадатчык, каб не трапіць у рукі немцаў, быў пашкоджаны і закапаны на тэрыторыі бібліятэкі, адкуль станцыя вяшчала. Агулам у эфіры прагучалі 122 перадачы на польскай мове.

Актуальна рэпліка перадатчыка радыёстанцыі знаходзіцца ў Музеі Варшаўскага паўстання.

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Машына часу