Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Ты супраць Лукашэнкі». У Брэсце мужчына ўдарыў медыка на вачах міліцыянера

09.01.2021 10:05
Нападнік, Мікалай В. - былы прапаршчык, а цяпер працуе кіроўцам у школе ў Брэсцкім раёне.
"Ябацька" б'е лекарафота: Тэлеграм-каналы, Наша Ніва

У Брэсцкай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі ўдарыў медыка па твары. Відэа з гэтым інцыдэнтам з'явілася ў тэлеграм-каналах - паведамляе Наша Ніва.

-«Ты, чмошнік, учора, б***, быў супраць Лукашэнкі. А сёння ты ўрач?» 

Пасля гэтых слоў неадэкват ударыў медыка па твары. У таго злятаюць акуляры.

У тэлеграм-каналах сцвярджаецца, што нападнік, Мікалай В., былы прапаршчык, а цяпер працуе кіроўцам у школе ў Брэсцкім раёне.

нг