Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Група беларускіх медыкаў звярнулася з адкрытым лістом да Рэнэ Фазеля

13.01.2021 12:47
«Спорт па-за палітыкай? Ці спорт таксама па-за маральнасцю?», – пытаюцца медыкі.
 .   .
Сустрэча А. Лукашэнкі і Р. ФазеляPAP/EPA/NIKOLAI PETROV / POOL

Група беларускіх медыкаў звярнулася з адкрытым лістом да членаў Міжнароднай хакейнай федэрацыі (ІІХФ) і яе кіраўніка Рэнэ Фазеля, які наведаў Беларусь 11 студзеня.

Як гаворыцца ў звароце, які публікуе телеграм-канал «Белыя халаты», візіт у Мінск кіраўніка ІІХФ Рэнэ Фазеля «выклікае здзіўленне і абурэнне».

«У той час, як тысячы беларусаў пішуць звароты ў IIHF, спонсарам і арганізатарам чэмпіянату з заклікамі адмяніць падзею, не падтрымліваць у медыяпрасторы і на ўзроўні сусветнай спартыўнай супольнасці дзяржаву, якая займаецца метадычным гвалтам над сваімі грамадзянамі, Фазель нават не разглядае адмены чэмпіянату, спасылаючыся на «спробу прымірэння ўлады і апазіцыі сваім візітам.

Спадар Фазель, на жаль, не разумее, наколькі далёка зайшлі ўлады Беларусі, каб задушыць, здушыць і прымусіць маўчаць ні ў чым не вінаваты народ краіны», – пішуць медыкі.

Ліст з подпісамі будзе адпраўлена ў IHFF, таксама спонсарам чэмпіянату, і міжнародным спартыўным арганізацыям.

ав