.
Святлана Ціханоўская заклікае дыяспары і ўсіх, хто падтрымлівае беларусаў 7 лютага праводзіць акцыі салідарнасці з Беларуссю з улікам усіх абмежаванняў па COVID.
Акрамя гэтага, палітыкі і вядомыя людзі могуць падтрымаць кампанію ў сацсетках з хэштэгам #standwithbelarus.
На 6 лютага ў супрацоўніцтве з беларускай дыяспарай і ініцыятывай «Беларусы Замежжа» запланаваны запуск вялікай канферэнцыі салідарнасці.
«Вы можаце далучыцца да яе анлайн. Яна будзе ўключаць у сябе круглыя сталы па пытаннях Беларусі і запуску новых Народных пасольстваў. Сярод спікераў – Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, іншыя палітыкі, прадстаўнікі дыяспар, Народных пасольстваў, міжнародных фондаў і вядомыя артысты», – пазначана ў телеграм-канале экс-кандыдата ў прэзідэнты.
ав