Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У рэдакцыю агенцтва БелаПАН увайшлі сілавікі

14.01.2021 12:11
Ніхто з журналістаў, якія мелі быць у рэдакцыі ў гэты час, не выходзіць на сувязь.
На такіх аўтобусах ездзяць супрацоўнікі сілавых структурфота: Свабода

У рэдакцыю БелаПАН прыехалі сілавікі - паведамляе Свабода. Сведкі паведамляюць, што 8 чалавек прыехалі да рэдакцыі на чорным мікрааўтобусе.

У двары заўважылі мікрааўтобус МАН з таніраваным шклом з нумарам 9906 PH-7, на якім звычайна перасоўваюцца сілавікі. 8 чалавек з яго ўвайшлі ў будынак. На месца таксама прыехала і машына хуткай дапамогі, у якую адвялі дзяўчыну з офісу.

Галоўная рэдактарка агенцтва Ірына Леўшына паведаміла, што ніхто з журналістаў, якія мелі быць у рэдакцыі ў гэты час, не выходзіць на сувязь. Дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў скідвае тэлефанаванні.

нг