Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міліцыянера з мядзельскага РУУС звольнілі за верш аб пратэстах

14.01.2021 14:05
Участковага звольнілі за «шкоду іміджу і аўтарытэту органаў унутраных спраў».
Аўдыё

Мінулым летам 22-гадовы Аляксандр скончыў Акадэмію МУС. Пасля атрымання дыплома хлопец стаў працаваць участковым у Мядзельскім РАУС. Праўда, яго кар'ера ў органах доўжылася крыху больш за чатыры месяцы. 14 снежня маладога чалавека звольнілі. Віной усяму стаўся верш, які ён напісаў яшчэ 31 жніўня. Верш усплыў у снежні. Пасля бальнічнага з-за каранавіруса малады чалавек прыйшоў на службу, і неўзабаве яго выклікала начальства.

«У матэрыялах значылася, што я размясціў верш, дыскрэдытуючы органы ўнутраных спраў, што набрала сотні праглядаў, выклікала велізарны грамадскі рэзананс. Але гэта няпраўда. Ужо пасля ўсёй гэтай справы зрабіў скрыншот: у снежні там было 38 праглядаў. Другі скрыншот са статыстыкай паказвае, што ледзь не палова праглядаў прыйшлася на перыяд самой праверкі. Але і ў цэлым у вершы я выказаў сваю грамадзянскую пазіцыю, маю права. Я нічога супрацьзаконнага не зрабіў. Калі пісаў верш, усведамляў, што я пішу, вядома. Але шкадаваць... Не», – кажа былы міліцыянер.

Зараз Аляксандр шукае працу, але гэта складана, асабліва з дыпломам Акадэміі МУС і ва ўмовах пандэміі.

onliner.by/нг