Беларуская Служба

«Беларуськалій» паабяцаў зняць дысцыплінарныя спагнанні з работнікаў і ўзяць назад звольненых

21.01.2021 12:03
Адпаведны прэс-рэліз быў апублікаваны 20 студзеня на сайце «Беларуськалію».
Беларуськалійhttps://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=27937045

«Беларуськалій» гатовы ўзаемадзейнічаць з нарвежскай кампаніяй Yara на доўгатэрміновай аснове ў галіне прамысловай бяспекі і прыняць спецыялістаў кампаніі для маніторынгу вытворчых працэсаў. Акрамя таго, звольненыя раней работнікі могуць зноў быць прынятыя на працу, калі пададуць заявы. Адпаведны прэс-рэліз быў апублікаваны 20 студзеня на сайце «Беларуськалію», паведамляе Tut.by.

«Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце і працягнем у далейшым супрацоўніцтва з кампаніяй «Яра» ў пытаннях бяспекі ўмоў працы, паляпшэння здароўя і павышэння сацыяльнага ўзроўню нашых работнікаў, — гаворыцца ў прэс-рэлізе «Беларуськалію». — Кіраўніцтвам прадпрыемства прынятая пастанова аб зняцці дысцыплінарных спагнанняў з работнікаў прадпрыемства (прэс-рэліз ад 17 снежня 2020 года), а звольненыя раней работнікі могуць быць прынятыя назад на працу ў ААТ «Беларуськалій» у выпадку падачы імі адпаведных заяў.

Таксама адміністрацыя «Беларуськалію» абмеркавала разам з прафсаюзнымі арганізацыямі прадпрыемства павышэнне эфектыўнасці работы грамадскага кантролю за бяспекай вытворчасці. У найбліжэйшы час наймальнік і прафсаюзы ўнясуць адпаведныя прапановы па ўдасканаленні «палажэння па рабоце грамадскіх інспектараў».

аз