Беларуская Служба

У верасні 2021 года беларускіх вайскоўцаў збіраюцца адправіць у Сірыю

30.01.2021 16:19
Беларускім ваеннаслужачым абяцаюць плаціць каля 2 тыс. долараў у месяц.
Eksplozja w jednym z syryjskich miast
Eksplozja w jednym z syryjskich miastquetions123/ Shutterstock

У верасні 2021 года беларускіх вайскоўцаў збіраюцца адправіць з міратворчай місіяй у Сірыю, паведамляе ініцыятыва @By_Pol.

Паводле ініцыятывы, беларускі міратворчы кантынгент складзе каля 600 чалавек. Яны будуць выкарыстоўвацца для патрулявання. Беларускім ваеннаслужачым абяцаюць плаціць каля 2 тыс. долараў у месяц.

Ініцыятыва @By_Pol зазначае, што гэта ў некалькі разоў менш, чым плацяць расійскім і французскім міратворцам за камандзіроўкі нават у нашмат менш гарачыя кропкі, чым Сірыя.

вс

на фота: выбух у адным з сірыйскіх гарадоў; пачатак 2020 года