Беларуская Служба

Галоўнага рэдактара Hrodna.life будуць судзіць

22.02.2021 20:12
У  панядзелак 22 лютага Аляксей Шота быў выкліканы ў міліцыю, дзе яго азнаёмілі з пратаколам па артыкулу 17.11 КаАП.
Аўдыё
  • Галоўнага рэдактара Hrodna.life будуць судзіць
.
.https://www.google.com/maps

Галоўны рэдактар Аляксей Шота праходзіць па адміністрацыйнай справе аб распаўсюдзе прадукцыі, якая заклікае да экстрэмісцкай дзейнасці.

На сайце знайшлі згадкі пра забаронены ў Беларусі тэлеграм-канал. У лістападзе 2020 года гэтыя матэрыялы судом Цэнтральнага раёна Мінску былі прызнаныя экстрэмісцкімі.

Нагадаю, што напрыканцы студзеня ў рэдакцыі прайшоў ператрус, канфіскавалі кампутары, фотаапараты і іншую тэхніку.

Шота кажа, што дагэтуль не ведае, хто ў судзе будзе адказчыкам – ён, як фізічная асоба, ці - як юрыдычная, бо ад гэтага шмат залежыць.

“На юрасобу максімальны штраф – 14 тысяч 500 рублёў. Гэта вельмі вялікі штраф. А на фізасобу здаецца каля 1450 рубёў. Карацей у 10 разоў менш”.

Дата суду пакуль невядомая.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ