Беларуская Служба

Дзмітрый Гардон прадставіў Ціханоўскую як «выбранага прэзідэнта Беларусі»

23.02.2021 19:03
Святлана Ціханоўская дала інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону.
Святлана Ціханоўскаяфота: Пул Первой

Святлана Ціханоўская дала інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону. Падчас размовы Ціханоўская расказала пра тое, як і чаму вырашыла балатавацца ў прэзідэнты Беларусі і чым збіраецца займацца пасля новых выбараў, чым скончацца пратэсты і чаму іх нельга параўноўваць з украінскім Майданам. Яна таксама распавяла пра тое, ці атрымае Аляксандр Лукашэнка гарантыі асабістай бяспекі, чаму сілавікі праяўляюць вялікую жорсткасць да мірных дэманстрантаў ды пра шмат іншае. З поўнай размовай можна пазнаёміцца ў інтэрнэце.

Дарэчы, Дзмітрый Гардон прадставіў Ціханоўскую як «выбранага прэзідэнта Беларусі», зазначае «Наша ніва».

вс