Беларуская Служба

35 тысяч чалавек заклікаюць Yara спыніць супрацоўніцтва з Беларуськаліем

27.02.2021 13:19
Раней нарвежскай кампанія асудзіла парушэнне правоў чалавека і правоў працоўных у Беларусі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneMarianna Ianovska/shutterstock.com

Менавіта столькі чалавек падпісалі петыцыю да нарвежскай кампаніі, якая з'яўляецца найбуйнейшым пакупніком мінеральных угнаенняў, паведамляе "Еўрарадыё"

"Беларуськалій з'яўляецца адной з асноўных крыніц фінансавання АМАПа Лукашэнкі, а таксама КДБ і падраздзяленняў катаванняў, якія нясуць адказнасць за пазбаўленне волі, згвалтаванні, катаванні і пераслед дзясяткаў тысяч людзей", — гаворыцца ў петыцыі.

Раней нарвежскай кампанія асудзіла парушэнне правоў чалавека і правоў працоўных у Беларусі. Сітуацыю ў Беларусі нарвежцы называлі непрымальнай. У верасні дэлегацыя Yara наведвала Салігорск.

Аўтары петыцыі лічаць, што спробы кампаніі паўплываць на кіраўніцтва Беларуськалія, каб спыніць парушэнне правоў працоўных і пераслед страйкоўцаў, не прынясуць вынікаў.

эж