Беларуская Служба

«На БелАЭС адбылося нешта сур’ёзнае»

07.03.2021 14:09
Тэлеграм-каналы напісалі пра праблемы з сістэмай ахаладжэння Астравецкай АЭС, Мінэнерга абвергла гэтыя звесткі.
Астравецкая АЭСnaviny.by

«На БелАЭС адбылося нешта сур’ёзнае»: беларусы паведамляюць пра павышэнне ўзроўню радыяцыі пад Ашмянамі і Смаргонню. У некаторых месцах радыяцыйны фон у тры разы вышэй, чым звычайна.

Тэлеграм-каналы напісалі пра праблемы з сістэмай ахаладжэння Астравецкай АЭС, Мінэнерга абвергла гэтыя звесткі.

Мы папрасілі пракаментаваць справу былога кіраўніка Беларусі, спецыяліста па ядзернай фізіцы праф. Станіслава Шушкевіча. Ён кажа, што калі б здарылася нешта сур’ёзнае, трывогу аб’явілі б перш за ўсё ўлады Літвы, а гэтага няма, таму зарана біць трывогу. А чуткі пра аварыю на АЭС паяўляюцца рэгулярна, паколькі ў беларусаў няма абсалютна даверу да ўладаў.

- Таму што такая фальсіфікацыя, якая была з выбарамі – чалавеку прыпісалі перамогу, калі ён набраў не больш за 20% – можа быць толькі ў краіне, дзе зверху да нізу дыктатура. І ніякага даверу ні ў палітычных, ні ў іншых пытаннях да нашай улады няма.

Паводле тэлеграм-каналаў, інфармацыя пра праблему з сістэмай ахаладжэння на АЭС патрабуе пацверджання.

нг