Беларуская Служба

У ДРК затрымалі беларускага бізнесоўца, блізкага да Лукашэнкі 

23.03.2021 16:22
Як сцвярджаюць некаторыя аналітыкі, менавіта Зінгман ажыццяўляе адмыванне грошаў з беларускага бюджэту праз нелегальную здабычу карысных выкапняў у Афрыцы.
.
А. Зігман Крыніца: TUT.by

Бізнесовец і ганаровы консулу Зімбабвэ ў Беларусі, таварыш Віктара Шэймана Аляксандра Зінгман быў арыштаваны ў аэрапорце гораду Лубумбашы, ДРК.

Крыніца, блізкая да адміністрацыі прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Фелікса Чысэкедзі, пацвердзіла факт арышту Зінгмана, паведамляе мясцовы сайт Daily Maverick.

У Аляксандра Зінгмана падвойнае грамадзянства ЗША і Беларусі, і ягоны арышт прывёў да актыўнай дыпламатычнай дзейнасці. Па словах кангалезскіх крыніц, урады Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і Зімбабвэ аказвалі ціск з мэтай яго вызвалення. Аднак пакуль Зінгамана ня вызвалілі.

Як сцвярджаюць некаторыя аналітыкі, менавіта Зінгман ажыццяўляе адмыванне грошаў з беларускага бюджэту праз нелегальную здабычу карысных выкапняў у Афрыцы. Выведзеныя празЗігмана грошы меркавана шлі на так званы пенсійны рахунак Аляксандра Лукашэнкі.

tut.by/svaboda.org/euroradio/эж