Беларуская Служба

Ператрусы ў актывістаў Саюза палякаў звязаныя з крымінальнай справай

25.03.2021 11:46
Дзяржаўнае агенцтва Белта распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што супраць актывістаў Саюза палякаў заведзена крымінальная справа.
.
.http://znadniemna.pl/52661/pilnemilicja-wchodzi-do-mieszkan-dzialaczy-zpb/

Зараз ператрусы адбываюцца ў журналіста Анджэя Пачобута, кіраўніка Ваўкавыскага аддзялення СПБ Марыі Цішкоўскай і ў офісе Саюза палякаў у Гродне.

Паводле Белты, крымінальную справу завялі супраць Анжалікі Борыс і іншых актывістаў па ч. 3 арт. 130 КК «Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб».

Сябраў Саюза палякаў вінавацяць у тым, што з 2018 году і па цяперашні час яны на тэрыторыі Гродзенскай вобласці праводзілі незаконныя мерапрыемствы па ўшанаванню памяці ўдзельнікаў антысавецкіх бандфарміраванняў.

Дарэчы, максімальныя санкцыі дадзенай часткі артыкулу 130 прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ