Беларуская Служба

Затрыманых прадстаўнікоў Саюза палякаў Беларусі прызналі палітычнымі зняволенымі

31.03.2021 20:03
Цяпер у Беларусі 325 вязняў сумлення. 
Анжэліка Борыс і Анджэй Пачобутфота: Польскае радыё

25 сакавіка стала вядома, што Генеральная пракуратура распачала ў дачыненні да старшыні незарэгістраванага ў Беларусі Саюза палякаў Анжэлікі Борыс, а таксама прадстаўнікоў дадзенай арганізацыі Андрэя Пачобута, Ірэны Бярнацкай, Марыі Цішкоўскай і Ганны Панішавай крымінальную справу па частцы 3 артыкула 130 КК Рэспублікі Беларусі (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб).

Праваабаронцы прызналі іх палітычнымі вязнямі. Цяпер іх у Беларусі 325, паведамляе «Наша ніва».

вс

МЗС Польшчы выказала пратэст у сувязі з затрыманнем Анжэлікі Борыс

24.03.2021 09:40
Знешнепалітычнае ведамства заклікала вызваліць Анжэліку Борыс і спыніць «арбітральны пераслед польскай меншасці ў Беларусі».

«...Беларускія ўлады дэ-факта бяруць людзей у закладнікі...»

24.03.2021 16:08
Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі ў рашучай форме асудзіў затрыманне старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анжэлікі Борыс.

Часовы павераны ў справах ЗША ў Польшчы асудзіў затрыманне Анжэлікі Борыс

24.03.2021 17:01
«ЗША разам з Польшчай і іншымі саюзнікамі выказваюць салідарнасць з грамадзянамі Беларусі, якія патрабуюць дэмакратычных перамен».

ЕС заклікае ўлады Беларусі вызваліць Борыс, Пачобута і ўсіх палітвязняў

25.03.2021 16:32
«Еўрасаюз чакае, што Беларусь будзе выконваць свае міжнародныя абавязацельствы па павазе правоў чалавека і асноўных свабод».

У знак салідарнасці з беларускімі палякамі на Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве з'явілася адмысловая ілюмінацыя

26.03.2021 07:21
На ёй выяўленыя партрэты старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анжэлікі Борыс і журналіста Андрэя Пачобута.

МЗС Польшчы: Польская нацменшасць у Беларусі можа складаць нават 12% насельніцтва краіны

29.03.2021 07:59
Паведамленне МЗС Польшчы абазначыла хэштэшам #WolniPolacyNaBialorusi (СвабодныяПалякіНаБеларусі).