Беларуская Служба

Кодэкс аб адукацыі прыняты ў першым чытанні

07.04.2021 14:59
«Бацькі не маюць права ўмешвацца ў навучальны працэс». 
Школа Photo: Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палата прадстаўнікоў у першым чытанні зацвердзіла Кодэкс аб адукацыі. Адзначаецца, што ў новым Кодэксе будуць ліквідаваны прабелы, якія ёсць у папярэдняй рэдакцыі.

«Выразна агаворана ў заканадаўстве, што бацькі і законныя прадстаўнікі дзяцей не маюць права ўмешвацца ў навучальны працэс. За гэтымі пытаннямі, інфармацыяй яны абавязаны будуць звяртацца непасрэдна ва ўстанову адукацыі», – сказаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк.

Па яго словах, будзе загадана поўнае напісанне ўстаноў адукацыі з тыпам і відам. Будуць аптымізаваныя іх тыпы і віды.

«Пры гэтым выразна на заканадаўчым узроўні забаронена выкарыстоўваць розным грамадскім арганізацыям, фондам, якія не маюць ніякага дачынення да сістэмы адукацыі, такія паняцці, як школа, ліцэй, каледж, інстытут, універсітэт, акадэмія», – дадаў дэпутат.

Наша Ніва/ав