Беларуская Служба

Палітзняволеную Аляксандру Патрасаеву асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі»

07.04.2021 17:01
Аляксандра сваёй віны не прызнала і сказала, што аказвала медычную дапамогу людзям – апрацоўвала раны, давала абязбольваючыя.
Аляксандра Патрасаевафота: Белсат

Дзяўчыну абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках каля «Рыгі». Аляксандра сваёй віны не прызнала і сказала, што аказвала медычную дапамогу людзям – апрацоўвала раны, давала абязбольваючыя, паведамляе Белсат.

Аляксандру Патрасаеву затрымалі ў ноч на 11 жніўня каля Інстытуту культуры. Тры дні яе трымалі ў ізалятары на Акрэсціна. Распавядала пра катаванні: збіццё, знявагі, абразы, пагрозы згвалтаваць. Паводле Аляксандры, яе прымушалі раздзявацца, стаяць на расцяжцы, яе збівала жанчына. З Акрэсціна яна выйшла з перабітымі нагамі ды парванымі звязкамі. Ёй накладвалі гіпс.

Паўторна дзяўчыну затрымалі 16 кастрычніка ўжо ў межах крымінальнай справы. Праваабаронцы прызналі Аляксандру палітзняволенай.

ав