Беларуская Служба

«Газета Слонімская» пад падазрэннем за рэпост «эктрэмісцкага канала»

08.04.2021 08:17
У Слонімскім РАУС даваў паказанні галоўны рэдактар “Газеты Слонімскай” Мікола Канановіч.
Аўдыё
  • «Газета Слонімская» пад падазрэннем за рэпост «эктрэмісцкага канала»
.
.Andrys/pixabay.com/CC0

Справа ў тым, што нібыта на сайце газеты знойдзена публікацыя, якая ўтрымлівае рэпост з тэлеграм-канала, які прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.

Допыт Канановіча яшчэ працягнецца. Літаральна некалькі тыдняў таму па падобнай справе на 12 тысяч рублёў асуджана рэдакцыя Hrodna.life.

Дарэчы, «Газета Слонімская» ў друкаваным варыянце не выходзіць ужо з верасня, у рэдакцыі тады адбыўся ператрус. Пасля гэтага выдавец Ганна Валадашчук з сынам з’ехалі за мяжу.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ