У Слоніме 31-гадовы мужчына аформіў свой аўтамабіль, па словах міліцыі, у апазіцыйных колерах – на капоце размясціў налепку з гербам «Пагоня», на чырвоны дах нанёс дзве белыя паласы - паведамляе "Наша Ніва".
Яго затрымалі на трасе М11.
Паводле міліцыі, улічваючы, што падобная сімволіка выкарыстоўваецца пры правядзенні несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, а таксама канкрэтныя абставіны ў дадзенай сітуацыі (яго дзеянні расцэненыя як пікет) у дачыненні да мужчыны быў складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.
У выніку – арышт 7 сутак, а аўтамабіль, як прылада здзяйснення правапарушэння, канфіскаваны.
нг