Беларуская Служба

За ўдзел у шпацыры з БЧБ-парасонамі дзяўчыну арыштавалі на 25 сутак

08.04.2021 16:14
Юлія распавяла, што пасля затрымання сілавікі на яе крычалі і пагражалі – аказвалі псіхалагічны ціск.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Zolnierek

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна судзілі затрыманых учора ў Прылуцкай Слабадзе сям’ю Міхайлавых пасля ператрусу - паведамляе ПЦ "Вясна". Як заявіла мінская міліцыя, затрыманыя з’яўляюцца «актыўнымі ўдзельнікі флэш-мобу, арганізаванага на праспекце Пераможцаў», а «падчас санкцыянаванага агляду дома [сям’і Міхайлавых] выяўленая атрыбутыка, якая асацыюецца з пратэстнай».

Па пратаколе, Юлія МІхайлава прыняла ўдзел у несанкцыянаваным шэсці на праспекце Пераможцаў у групе грамадзян з дзесяці чалавек «з мэтай выказвання свайго грамадска-палітычнага настрою». Яна быццам бы трымала БЧБ-парасон і крычала «Жыве Беларусь!». Дзяўчына на судзе пацвердзіла, што яна шпацыравала па праспекце ў той дзень, але з белым парасонам. Па яе словах, яна нічога не выкрыквала, нічым не махала і нічога не выказвала. Юлія распавяла, што пасля затрымання сілавікі на яе крычалі і пагражалі – аказвалі псіхалагічны ціск.

У выніку, Шабуня асудзіла Юлію Міхайлаву на 25 сутак арышту. Чакаюцца суды над яе братам Пятром і маці Таццянай. Старэйшую сястру Лілію ўчора вызвалілі, бо ў яе няпоўнагадовыя дзеці.

нг