Беларуская Служба

Беларускія ўлады арыштавалі маёмасць кіраўнікоў Саюза палякаў на Беларусі

10.04.2021 12:01
Генеральная пракуратура загадала арыштаваць маёмасць актывістаў польскай меншасці, якія знаходзяцца пад вартай.
Здымак мае ілюстрацыйны характарФото: pixabay.com

Гэта звязана з крымінальнай справай аб нібыта "распальванні нацыянальнай варожасці".

На сайце Саюза палякаў Беларусі "znadniemna.pl" было абвешчана, што сілавікі канфіскавалі аўтамабілі Анжалікі Борыс і Марыі Цішкоўскай. Дачка актывісткі Вікторыя Дубай паведаміла, што супрацоўнікі заявілі, што забіраюць машыну ў рамках расследавання супраць Марыі Цішкоўскай ды іншых польскіх актывістаў.

Невядома, ці былі здзейсненыя аналагічныя дзеянні ў дачыненні да маёмасці астатніх актывістаў польскай меншасці, якія знаходзяцца пад вартай. Гаворка ідзе пра Ірэну Бярнацкую, Ганну Паняшэў і Анджэя Пачобута.

ПР/юл