Беларуская Служба

Палякі актыўна рушылі галасаваць – 21% яўкі цягам некалькіх гадзін

18.05.2025 15:31
У Польшчы працуе больш за 32 тыс. выбарчых участкаў, а права голасу маюць каля 29 млн. чалавек.
Старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі Сільвестар МарцінякPAP/Paweł Supernak

На 12.00 па польскім часе яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы склала 20,28%. Старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі Сільвестар Марціняк паведаміў, што найбольшая колькасьць бюлетэняў была выдадзеная выбаршчыкам у рэгіёне Малапольшча (адміністрацыйны цэнтр Кракаў – рэд.) , а менш за ўсё - у Апольскім ваяводстве (захад краіны).

- Бюлетэні для галасавання выдадзеныя 5 млн 739 тыс. 737 выбаршчыкам. Гэта 20,28% грамадзян, якія маюць права голасу.

У Польшчы працуе больш за 32 тыс. выбарчых участкаў, а права голасу маюць каля 29 млн. чалавек.

вс

Палякі выбіраюць прэзідэнта

18.05.2025 07:02
У Польшчы прэзідэнт выбіраецца падчас усеагульнага галасавання на пяць гадоў.