Народнае антыкрызіснае кіраванне апублікавала праект рэформы органаў унутраных спраў Беларусі на сайце Strazhi.com. Распрацоўкай рэформы кіруе былая следчая СК Святлана Хілько, якую рэжым зусім нядаўна вырашыў прызнаць тэрарысткай.
НАК прапануе для дэмакратычнай Беларусі так рэфармаваць міліцыю, каб спыніліся катаванні з дапамогай поўнай празрыстасці, праваабаронцаў і лекараў.
Таксама прапануецца аддзяліць сілавыя структуры ад органаў улады, даць больш паўнамоцтваў супрацоўнікам «на месцах» і дазволіць грамадзянам удзельнічаць у працы паліцыі, каб яна служыла народу, а не бараніла інтарэсы купкі чыноўнікаў.
У новай Беларусі будзе перагледжана дзейнасць АМАП, ГУБАЗіК і іншых падраздзяленняў, міліцыя ператворыцца з ваенізаванага фарміравання ў грамадзянскі сэрвіс.
Апроч таго прапануецца стварыць бюро па расследаванні злачынстваў рэжыму.
юл