Беларуская Служба

Аляксандра Герасіменя выставіла на дабрачынны аўкцыён свой залаты медаль

12.04.2021 15:26
Гэта адказ на крымінальную справу, адкрытую супраць яе – і ў падтрымку агульнанацыянальнай кампаніі здаровага ладу жыцця.
Аляксандра Герасіменяфота: BSSF/Belarusian Sport Solidarity Foundation

Адна з самых праслаўленых спартсменак у гісторыі Беларусі Аляксандра Герасіменя выставіла на дабрачынны аўкцыён свой залаты медаль з чэмпіянату свету па плаванні. За медаль прапануюць ужо больш за 15 тысяч долараў, да канца аўкцыёну – суткі. Зрабіць сваю стаўку можна на Ebay, піша Хартыя’97.

Нагадаем, што Аляксандра Герасіменя – адна з асоб руху беларускіх спартсменаў за сумленныя выбары і супраць гвалту. Яна ўзначаліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, які абараняе беларускіх спартсменаў ад рэпрэсій, карае прадстаўнікоў рэжыму за неправамерныя дзеянні і фінансуе падрыхтоўку таленавітых атлетаў, якія пераследуюцца ўладамі.

Герасіменя выставіла медаль на дабрачынны аўкцыён у якасці адказу на крымінальную справу, адкрытую супраць яе – і ў падтрымку агульнанацыянальнай кампаніі здаровага ладу жыцця.

нг