Беларуская Служба

Рэжым Лукашэнкі абвінаваціў Польшчу ў парушэнні паветранай прасторы - Варшава абвяргае

13.04.2021 16:58
Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы паведаміла, што ўвечары 12 красавіка каля беларускай мяжы не было палётаў.
Ambasada RP w Mińsku
Ambasada RP w Mińskuwww.gov.pl

Рэжым Лукашэнкі абвінаваціў Польшчу ў парушэнні паветранай прасторы. У заяве Міністэрства абароны Беларусі паведамляецца, што ў панядзелак, 12 красавіка, у 20.45 зафіксаваны факт парушэння дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы з боку Польшчы неўстаноўленым паветраным суднам, якое пазней вярнулася на польскую тэрыторыю.

У сувязі з дадзеным інцыдэнтам 13 красавіка ў беларускае абароннае ведамства быў выкліканы ваенны аташэ пры Пасольстве Польшчы ў Беларусі, гаворыцца ў паведамленні Мінабароны. Беларускі бок запатрабаваў, каб польскі бок правёў праверку і паведаміў пра яе вынікі афіцыйны Мінск.

Тым часам Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы паведаміла, што ўвечары 12 красавіка каля беларускай мяжы палёты вайсковых паветраных суднаў не здзяйсняліся.

вс

фота: Пасольства Польшчы ў Беларусі