Беларуская Служба

«Рэжым праводзіць татальную зачыстку палітычнай прасторы»

13.04.2021 21:09
КДБ пацвердзіў інфармацыю аб затрыманні Аляксандра Фядуты і Рыгора Кастусёва.
Аўдыё
  • «Рэжым праводзіць татальную зачыстку палітычнай прасторы»
Аляксандр Фядутафота: Белсат/YouTube

«Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў рамках расследавання распачатай крымінальнай справы паводле артыкула 108 КПК у сувязі з непасрэдным падазрэннем у здзяйсненні злачынства затрыманыя Рыгор Кастусёў і Аляксандр Фядута», – паведамляе рэжымнае агенцтва БелТА.

У паведамленні таксама гаворыцца, што поўная інфармацыя будзе прадастаўленая пасля правядзення неадкладных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

Наш каментатар Павел Усаў мяркуе, што палітыкі затрыманыя ў сувязі з тым, што рэжым плануе правесці татальную зачыстку палітычнай прасторы.

слухайце аўдыёфайл

Нагадаем, што затрыманне старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва стала вядома ўчора.
Таксама ў панядзелак стала вядома, што знікла сувязь з палітолагам, літаратуразнаўцам і грамадскім дзеячам Аляксандрам Фядутам. Ён знаходзіўся ў Маскве і перастаў выходзіць на сувязь з жонкай.

вс