Беларуская Служба

Летам расійскія вайскоўцы пачнуць дзяжурыць на беларускім аэрадроме

15.04.2021 10:15
Пра гэта заявіў камандуючы ВПС і войскамі СПА Беларусі генэрал-маёр Ігар Голуб.
Mil Mi-26 w barwach rosyjskiego lotnictwa wojskowego
Mil Mi-26 w barwach rosyjskiego lotnictwa wojskowegoEvgeniyqw/ Shutterstock

Сілы супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расіі летам 2021 года пачнуць сумеснае баявое дзяжурства на адным з беларускіх аэрадромаў. Пра гэта заявіў камандуючы ВПС і войскамі СПА Беларусі генэрал-маёр Ігар Голуб. Паводле яго слоў, план гэтых дзяжурстваў зацвердзілі міністры абароны краін у канцы 2020 года, паведамляе ТАСС.

Сёлета запланаваны ўдзел беларускіх вайскоўцаў у аператыўна-тактычных вучэннях на палігоне Ашулук у Астраханскай вобласці РФ і ў сумесных вучэннях "Баявая садружнасць — 2021".

euroradio/эж