Палата прадстаўнікоў прыняла Закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» і Закон «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму. Таксама ўнесеныя змены ў Закон «Аб масавых мерапрыемствах».
Новыя законы ўводзяць жорсткія нормы, якія забараняюць любыя грамадскія масавыя акцыі, абмяжоўваюць працу журналістаў.
Справа ў тым, што цяпер улады прыраўнялі журналістаў, якія працуюць на несанкцыянаваных акцыях, да ўдзельнікаў гэтых акцый. Таксама рэжым забараніў СМІ асвятляць у рэжыме рэальнага часу незаконныя мітынгы «з мэтай іх папулярызацыі або прапаганды».
Усе масавыя мерапрыемствы будуць цяпер праходзіць толькі на падставе дазволу мясцовых органаў улады. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы атрымалі права вызначаць месцы для такіх мерапрыемстваў.
Апроч таго ўлады ўвялі прамую забарону на заклікі да арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства, у тым ліку шляхам анансавання ў СМІ, інтэрнэце дат, месцаў і часу, а таксама забароне на выраб і распаўсюд улётак і плакатаў да афіцыйнага дазволу мерапрыемства.
Адзінай формай ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці цяпер будуць юрыдычныя кансультацыі. Фактычна ўлады ліквідуюць у Беларусі прыватную адвакатуру.
юл