Беларуская Служба

У Ціханоўскай лічаць правакацыяй спецслужбаў заявы аб перавароце

18.04.2021 10:20
«Інфармацыя мае прыкметы правакацыі спецслужбаў РФ і РБ, куды ўцягнулі грамадзян Беларусі і ЗША».
Святлана Ціханоўскаяфота: Тэлеграм-канал «Пул Першай»

«Інфармацыя, што распаўсюджваецца 17 красавіка дзяржорганамі і агучаная Лукашэнкам, мае прыкметы правакацыі спецслужбаў РФ і РБ, куды ўцягнулі грамадзян Беларусі і ЗША», – гаворыцца ў заяве прэс-службы дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай з нагоды ваеннага перавароту, які нібыта рыхтаваўся, пішуць naviny.by.

«Неабходна ўстрымацца ад паспешлівых высноў і рашэнняў, якія могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам, суверэнітэту і незалежнасці Беларусі», – заклікае каманда Ціханоўскай.

Падкрэсліваецца, што Ціханоўская як лідар дэмакратычнага руху «паслядоўна выступае за вырашэнне палітычнага крызісу ў Беларусі шляхам перамоў і правядзення свабодных, сумленных выбараў».

17 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў пра затрыманне групы, якая планавала замах на яго і яго дзяцей, і звязаў яе са спецслужбамі ЗША. Гаворка ідзе пра затрыманых у Маскве палітолага і паліттэхнолага Аляксандра Фядуту, амерыканскага адваката беларускага паходжання Юрыя Зянковіча, а таксама аб старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, якога затрымалі ў Шклове.

ав