Беларуская Служба

Джулі Фішэр не можа пачаць сваю працу амбасадара ў Мінску, паколькі ёй не даюць беларускай візы

18.04.2021 16:09
Між тым, цяпер Фішэр збіраецца паехаць у Вільню і ў Варшаву.
Джулі Фішэрфота: state.gov

Пасол ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр не можа прыехаць у Мінск, бо дагэтуль не мае беларускай візы, – паведамляе Еўрарадыё.

«З новага году я вельмі спадзявалася прызямліцца ў Мінску. Я была зацверджана [на пасаду амбасадара] у канцы снежня Сенатам. Але на сёння мне яшчэ не ўдалося прыехаць у Мінск. ЗША, са свайго боку, гатовыя. Я была гатовая, і мы чакаем ад беларускага боку адпаведных дзеянняў», – заявіла Фішэр.

Між тым, цяпер Фішэр збіраецца паехаць у Вільню і ў Варшаву, дзе будзе сустракацца з тымі саюзнікамі, якія падзяляюць заклапочанасць ЗША падзеямі ў Беларусі.

нг