Амерыканскія вайскоўцы распрацоўваюць новыя планы ўдараў, каб паралізаваць патэнцыял Ірану ў Армузскім праліве, паведамляе CNN са спасылкай на свае крыніцы. Паводле звестак тэлеканалу, Пентагон ацэньвае некалькі сцэнарыяў атак, у тым ліку ўдары па іранскіх цэлях у Армузскім праліве, паўднёвай частцы Персідскага заліва і Аманскай затокі.
План прадугледжвае знішчэнне флоту хуткасных ударных кацераў і мінных суднаў, якія належаць Рэвалюцыйнай гвардыі. Дональд Трамп учора (23 красавіка) згадаў пра гэтыя планы, заявіўшы, што ВМС ЗША будуць «страляць па любым кацеры, які ставіць міны ў Армузскім праліве».
CNN таксама паведамляе, што Злучаныя Штаты могуць аднавіць атакі на іншыя іранскія ваенныя абʼекты, у тым ліку на ракетныя арсеналы і пускавыя ўстаноўкі.
ПР/юл