Беларуская Служба

Сёння а 14.00 Мінгарсуд разгледзіць апеляцыю на прысуд палітзняволенай Кацярыне Барысевіч

20.04.2021 09:51
Пракуратура лічыць яго занадта маккім.
Кацярына Барысевіч Фота: BELAPAN via TUT.BY

На думку пракуратуры, адна з падстаў для падачы пратэсту – «неадпаведнасць прызначанага пакарання цяжкасці злачынства з прычыны мяккасці».

Працэс па справе закрыты. Трапіць у залу суда не атрымаецца. Прысутнічаць можна будзе толькі на абвяшчэнні прысуду.

Нагадаем, за артыкул пра адсутнасць алкаголю ў крыві збітага да смерці Рамана Бандарэнкі журналістку асудзілі на 6 месяцаў калоніі і прысудзілі штраф у памеры 2900 рублёў.

Кацярына Барысевіч цяпер знаходзіцца ў жодзінскім ізалятары. За кратамі журналістка ўжо 152 дні.

Многія журналісцкія арганізацыі свету дамагаюцца вызвалення Кацярыны.

яс