Беларуская Служба

Ангела Меркель лічыць, што сітуацыя ў Беларусі «больш чым трывожная»

20.04.2021 13:14
Яна гаварыла пра сітуацыю і ў іншых дзяржавах, але Беларусь паставіла на першае месца.
Angela Merkel
Angela MerkelEPA/CLEMENS BILAN Dostawca: PAP/EPA.

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель у сваім відэазвароце да ўдзельнікаў веснавой сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы згадала Беларусь. Яна гаварыла пра сітуацыю і ў іншых дзяржавах, але Беларусь паставіла на першае месца, перадае "Еўрарадыё".

"Калі паглядзець на знешнія межы Еўропы, то нам стане відавочна, што і сёння мір і бяспека, стабільнасць і росквіт не з'яўляюцца чымсьці натуральным...,  цытуе словы Меркель ТАСС. — Сітуацыя ў Беларусі, на ўсходзе Украіны і ў Крыме, у Прыднястроўі, Паўднёвай Асеціі, Абхазіі, Нагорным Карабаху і, вядома, у Сірыі і Лівіі больш чым трывожная".

Як вядома, ЕЗ заклапочаны сітуацыяй у Беларусі, якая склалася пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. З-за фальсіфікацыі іх вынікаў, парушэння правоў чалавека і гвалту сілавікоў былі ўведзены тры пакеты санкцый, рыхтуецца чацвёрты пакет.

эж