Беларуская Служба

«Цэнтр гарадскога жыцця» у Гродне пад пагрозай існавання

21.04.2021 12:13
Нядаўна ў Цэнтры адбывалася выстава Алеся Пушкіна і на адной з карцін быў партрэт удзельніка антысавецкага супраціву Яўгена Жыхара.
ІлюстрацыяКрыніца: Цэнтр гарадскога жыцця

21 красавіка ў эканамічным судзе Гродна пачнецца судовы працэс па ліквідацыі «Цэнтра гарадскога жыцця». Падрыхтоўчае паседжанне ў судзе адбылося 20 красавіка.З пазовам аб ліквідацыі «Цэнтра гарадскога жыцця» выступіў пракурор гораду.

У пазове пракурор спасылаецца на арт.81 Кодэкса аб культуры, паводле якога дзейнасць культурнай установы можна забараніць, калі яна прапагандуе вайну, экстрэмісцкую дзейнасць і г.д.

Нядаўна ў Цэнтры адбывалася выстава Алеся Пушкіна і на адной з карцін быў партрэт удзельніка антысавецкага супраціву Яўгена Жыхара.
Карціна была прызнана экстрэмісткай. З гэтай нагоды ўзбуджана крымінальная справа.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ