Беларуская Служба

Сустрэча паміж дэлегацыямі Расіі - Украіны ў Стамбуле завяршылася

16.05.2025 14:26
Турэцкія СМІ паведамляюць, што размовы працягнуліся менш за дзве гадзіны.
  ()   ()
Сустрэча ўкраінскай (злева) і расійскай (справа) дэлегацый у адміністрацыі прэзідэнта ў СтамбулеEPA/TURKISH FOREIGN MINISTER OFFICE Dostawca: PAP/EPA.

Крыніца Reuters назвала прычынай завяршэння размоў тое, што Расія на перамовах патрабуе вываду ўкраінскіх войск для спынення агню з украінскай тэрыторыі.

Украінская дыпламатычная крыніца агенцтва Reuters паведаміла, што расійская дэлегацыя на перамовах у Стамбуле выстаўляе непрымальныя патрабаванні.

Паводле слоў дыпламата, умовы Расіі нерэалістычныя і выходзяць далёка за межы ўсіх патрабаванняў, якія раней абмяркоўваліся.

У прыватнасці, як сказаў суразмоўца выдання, расійская дэлегацыя патрабуе, каб Украіна вывела войскі са сваёй тэрыторыі для спынення агню.

Крыніца дадала, што расійскія патрабаванні ўключалі іншыя непрымальныя ўмовы.

Крыніца: BBC