Беларуская Служба

Рэжым Лукашэнкі пазбаўляе адвакатаў ліцэнзій

23.04.2021 13:41
Ганна Ваўчынская мае 27 гадоў вопыту працы ў адвакатуры, а Святлана Халаловіч – 19 гадоў.
Дзяржаўны сцяг Беларусі1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці правяла пазачарговую атэстацыю адвакатак Ганны Ваўчынскай і Святланы Халаловіч, па выніках якой ліцэнзіі жанчын на прафесійную дзейнасць былі спыненыя. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Падставай для правядзення пазачарговай атэстацыі паслужылі «факты неналежнага выканання адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў, выяўленыя па выніках разгляду скаргаў грамадзян на дзеянні адвакатаў, а таксама падчас выбарачнай праверкі дзейнасці Менскай абласной калегіі адвакатаў, праведзенай Міністэрствам юстыцыі».

Ганна Ваўчынская мае 27 гадоў вопыту працы ў адвакатуры, а Святлана Халаловіч – 19 гадоў.

вс