Беларуская Служба

За падпал «Табакеркі» – тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

26.04.2021 15:00
Адвакат заявіў, што гэтае злачынства стала вынікам аператыўнага эксперыменту і папрасіў даць пакаранне без рэальнага зняволення.
Сяргей Лаўкайціс Фота: скрыншот з відэа МУС

Жодзінцу Сяргею Лаўкайцісу прысудзілі 3 гады калоніі за падпал «Табакеркі». Мужчыну судзілі паводле ч 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса («Хуліганства»), піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле крымінальнай справы Сяргей Лаўкайціс 5 снежня падпаліў «Табакерку» у Жодзіне. Мужчыну адразу ж затрымалі, а аб’ект удалося патушыць, перадае “Белсат”, спасылаючыся на Правааабрончы цэнтр “Вясна”.  Тым не менш, следчыя палічылі, што жыхар Жодзіна нанёс шкоду на агульную суму 341 рубель 12 капеек, што склала на момант здзяйснення злачынства 12,63 базавых велічыняў. У дачыненні да Сяргея распачалі крымінальную справу паводле ч 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса («Хуліганства»).

Дзяржабвінавачванне запатрабавала для Сяргея Лаўкайціса 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суддзя Іван Грышкевіч падтрымаў пракурора і прысудзіў 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Сваю віну Сяргей Лаўкайціс прызнаў цалкам і раскайваецца ў здзейсненым.

Адвакат заявіў, што гэтае злачынства стала вынікам аператыўнага эксперыменту і папрасіў даць пакаранне без рэальнага зняволення.

эж

ПАРЕ прыняла дзве рэзалюцыі аб сітуацыі ў Беларусі

21.04.2021 15:19
«Аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі» і «Аб тэрміновай рэформе выбарчай сістэмы ў Беларусі».