Гісторыю расказала Свабода.
Пракуратура Брэсцкай вобласці паведаміла, што ўстанавіла датычнасць грамадскага актывіста Андрэя Шарэнды да крымінальнага злачынства. На адным з рэсурсаў 29 сакавіка 2021 году нібыта было размешчана інтэрвʼю, у якім ад імя Шарэнды ўтрымліваюцца заклікі да пратэстаў, а таксама фармулёўкі і выразы, якія публічна абражаюць Лукашэнку.
Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу па ч. 1 ст.368 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь па факце «публічнай абразы кіраўніка дзяржавы».
17 красавіка ў кватэры Андрэя правялі ператрус і забралі тэхніку.
Жонка Андрэя Паліна Шарэнда-Панасюк ад 3 студзеня знаходзіцца ў СІЗА, у лютым яна змагла праз сукамерніцу па СІЗА № 7 Брэста перадаць на волю зварот, у якім расказала пра катаванні ў турэмнай установе. Ёй прадʼявілі абвінавачанне паводле артыкулу 364 («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»).
23 лютага з брэсцкага СІЗА актывістку накіравалі на медычную экспертызу ў псіхіятрычную лякарню ў Навінках.
У 2017 годзе на Шарэндаў ужо заводзілі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі.
яс