Беларуская Служба

У Брэсце жыхароў шматпавярховіка аштрафавалі за БЧБ-лоджыі

29.04.2021 12:16
З таварыства ўласнікаў аднаго са шматпавярховых дамоў Брэста праз суд спагналі 889 рублёў за бел-чырвона-белую падсвятленне пажарных лоджый.
.
.Ілюстрацыйнае фота, Брэсцкая газета

У шматкватэрным доме на вуліцы Луцкай са жніўня па лістапад мінулага года на пажарных лоджыях мянялі лямпачкі, - чытаем на сайце Нашай Нівы. Пракуратура паведамляе, што гэтым парушаліся патрабаванні будаўнічых нормаў.

Адміністрацыя Маскоўскага раёна Брэста неаднаразова накіроўвала старшыні таварыства ўласнікаў прадпісанні з патрабаваннем вярнуць усё, як было. Аднак гэта ігнаравалася — суд аштрафаваў старшыню.

Пазней пракуратура горада звярнулася ў суд з пазовам аб спагнанні 164 рублёў на карысць камунальнікаў. У такую суму ЖРЭУ ацаніла панесеныя выдаткі па абследаванні сістэмы асвятлення і замене лямпачак.

Суд задаволіў пазоў. Акрамя грошай для камунальнікаў, з таварыства ўласнікаў спагналі яшчэ 725 рублёў дзяржпошліны.
яс