Беларуская Служба

Instagram выдаліў акаўнт Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Латушкі

03.05.2021 13:30
У НАУ заяўляюць, што спрабуюць аднавіць акаўнт і просяць дапамогі – усе жадаючыя могуць напісаць ліст у службу падтрымкі сацсеткі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnepixabay

Instagram выдаліў акаўнт Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, якое ўзначальвае Павел Латушка. Апазіцыянеры не выключаюць, што «спрацавала адна з атак праўладных ботаў».

У НАУ заяўляюць, што спрабуюць аднавіць акаўнт і просяць дапамогі – усе жадаючыя могуць напісаць ліст у службу падтрымкі сацсеткі. Прапануецца тэкст і парадак дзеянняў, паведамляе «Еўрарадыё».

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне дзейнічае ў замежжы з восені 2020 года. Яго мэты – «забеспячэнне мірнага завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады», а таксама «стабілізацыя сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа».

вс