Жыхар Чачэрска Юрый Кавалёў на прыёме ў псіхіятра выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку, а лекарка паведаміла ў міліцыю. У выніку была распачатая крымінальная справа па артыкуле «Абраза прэзідэнта», паведамляе Радыё «Свабода».
«На мяне крымінальную справу распачалі за тое, што сказаў праўду, – кажа Кавалёў. – Быў на прыёме ў лекара-псіхіятра, праходзіў камісію на права кіравання аўтамабілем. Ну і выказаўся...».
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Юрый Кавалёў неаднаразова трапляў пад адміністрацыйны арышт за ўдзел у «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах».
вс