1 чэрвеня ў Мінску пачаўся суд над жыхаром «плошчы Перамен» Сцяпанам Латыпавым. Сцяпана затрымалі 15 верасня, абвінаваціўшы ў тым, што ён нібыта планаваў выкарыстоўваць хімікаты, каб атруціць сілавікоў. Судзілі яго за «дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і махлярстве ў асабліва буйных памерах.»
Тыя, хто прыехалі на суд, заўважылі, што Сцяпан кульгаў, у яго была перавязана рука, апухлы твар і сіняк пад вокам. У залу суда пусцілі толькі 10-12 чалавек з суседзяў Сцяпана.
Падчас паседжання Сцяпан Латыпаў паспрабаваў перарэзаць сабе горла асадкай. Ён патлумачыў гэта ціскам з боку ГУБАЗіК. Супрацоўнікі дадзенай структуры палохалі палітвязня тым, што калі ён не прызнаю віну, яны завядуць крымінальныя справы супраць родных і суседзяў.
Непрытомнага Латыпава міліцыянты і медыкі вынеслі з будынку суда.
юл