Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская 9 чэрвеня выступіць на слуханнях у камітэце па міжнародных адносінах Сената ЗША

07.06.2021 09:12
Слуханні, якія пачнуцца ў 17.00 па мінскім часе, будуць праходзіць у анлайн-фармаце.
Святлана Ціханоўская PAP/Maciej Kulczyński

Акрамя Ціханоўскай выступяць амбасадар ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр і прэзідэнт «Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа» Джэймі Флай.

1 чэрвеня Ціханоўская сустрэлася ў Вільні з амерыканскімі сенатарамі Джын Шахін, Крысам Мэрфі і Робам Портманам. Яны запрасілі яе выступіць у камітэце па замежных справах сената.

Сенатар Джын Шахін падкрэсліла, што Рэспубліканская і Дэмакратычная партыі ЗША маюць агульную пазіцыю ў пытанні Беларусі ды падтрымкі беларусаў.

ав

Ціханоўская, Кавалькова і сястра Калеснікавай адкрылі «Мурал для Беларусі» ў Вроцлаве

05.06.2021 17:21
Мурал, распрацаваны беларускай мастачкай Ганнай Радзько, паказвае постаць жанчыны, апранутай у сцяг.