Кіраўніцтва кампаніі збірае подпісы пад лістом у міжнародныя структуры з патрабаваннем адмяніць санкцыі да нацыянальнага авіяперавозчыка, расказаў Свабодзе супрацоўнік «Белавіі».
У лісце адзначаецца, што гэта «выключна добраахвотная ініцыятыва» беларускіх авіятараў, аднак інфарматар паведаміў, што супрацоўнікаў абзвоньваюць, і з гары пайшоў загад звальняць тых, хто не падпіша.
Пасля інцыдэнту 23 траўня з прымусовай пасадкай у Мінску самалёта Ryanair і затрыманнямі журналіста Рамана Пратасевіча і студэнткі Соф'і Сапегі краіны Еўразвязу закрылі паветраную прастору для кампаніі «Белавія» і забаранілі сваім суднам лятаць над Беларуссю.
яс