Беларуская Служба

Следчыя ЛНР супрацоўнічаюць з прадстаўнікамі Беларусі па справе Рамана Пратасевіча

09.06.2021 15:09
Гаворка ідзе пра ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Данбаса ў складзе ўкраінскага нацыяналістычнага батальёна "Азоў".
Raman Pratasiewicz
Raman Pratasiewicz Reuters/ FORUM

Следчыя самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі (ЛНР) супрацоўнічаюць з прадстаўнікамі Беларусі па справе апазіцыйнага актывіста Рамана Пратасевіча. Гаворка ідзе пра ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Данбаса ў складзе ўкраінскага нацыяналістычнага батальёна, прыводзіць Інтэрфакс выказванне кіраўніка ЛНР Леаніда Пасечніка.

27 траўня Генпракуратура ЛНР распачала крымінальную справу ў дачыненні да Пратасевіча па факце ягонага ўдзелу ў баявых дзеяннях у Данбасе ў складзе батальёна "Азоў". На мінулым тыдні Генпракуратура ЛНР звярнулася да праваахоўных органаў Беларусі з просьбай аб правядзенні следчых дзеянняў з удзелам Пратасевіча. Сам Пратасевіч у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ заявіў, што ў 2014 годзе быў пры батальёне "Азоў", але не ў зоне баявых дзеянняў, а ў якасці журналіста.

Пратасевіч быў затрыманы ў Беларусі 23 траўня. Ён знаходзіўся на борце самалёта Ryanair, які рухаўся з Афін у Вільню. Лайнер здзейсніў вымушаную пасадку ў аэрапорце Мінска. Авіякампанія паведаміла, што беларускія авіядыспетчары інфармавалі аб патэнцыйнай пагрозе на яго борце. Інфармацыя аб мініраванні самалёта пасля не пацвердзілася. Пратасевіч з'яўляецца рэдактарам унесенага ў Беларусі ў спіс экстрэмісцкіх телеграм-канала "Беларусь галаўнога мозгу", экс-рэдактарам телеграм-канала NEXTA.

нг