26-гадовая настаўніца музыкі апублікавала жартаўлівы допіс у твітары, у якім яна перарабіла словы дзяржаўнага гімна Беларусі. Але сілавікі жарт не ацанілі і завялі крымінальную справу за «здзек з дзяржаўных сімвалаў». Таксама яны прымусілі дзяўчыну заявіць на камеру, што яна раскайваецца ў тым, што зрабіла.
Мінчанка пакуль знаходзіцца на свабодзе, яе вызвалілі пад асабістае паручальніцтва. Ёй можа пагражаць пакаранне ад грамадскіх прац або штрафу, да папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, ці абмежавання волі на тэрмін да аднаго года.
юл