Беларуская Служба

Анджэй Пачобут утрымліваецца ў турме ўжо тры месяцы

25.06.2021 09:21
Анджэй Пачобут быў абвінавачаны ў «распальванні міжнацыянальнай варожасці».
Анжэліка Борыс і Анджэй Пачобутфота: Польскае радыё

З моманту арышту Анджэя Пачобута прайшлі ўжо тры месяцы. Актывіст Саюза палякаў у Беларусі і журналіст утрымліваецца пад вартай у турме ў Жодзіне пад Мінскам, якая вядомая сваімі жорсткімі ўмовамі.

Анджэй Пачобут быў арыштаваны 25 сакавіка ў Гродне, а затым пераведзены ў ізалятар «Валадарка» ў Мінску. Потым яго перавезлі ў «Жодзіна». Там яго адправілі ў камеру, у якой сядзяць каля дзясятка чалавек.
Некалькі дзён таму яго перавялі ў камеру для ховых інфекцыйнымі хваробамі.

Інэса Тодрык-Пісальнік, рэдактарка газеты «Głos znad Niemna na uchodźstwie», сказала Польскаму радыё, што ўсе занепакоеныя здароўем Анджэя Пачобута:

- У турме ён захварэў COVID-19. Раней у Анджэя былі праблемы з сэрцам, таму ў яго выпадку хвароба можа мець вельмі цяжкую форму. Гэта нас вельмі непакоіць.

Анджэй Пачобут быў абвінавачаны ў «распальванні міжнацыянальнай варожасці». Гэта звязана з ушанаваннем памяці салдат польскага незалежніцкага падполля. Па такім жа абвінавачанні ў арышце ўтрымліваецца і кіраўнік Саюза палякаў у Беларусі Анджаліка Борыс. Абодва яны прызнаныя палітвязнямі.

аз